Уладзімір Караткевіч
2 ліпеня1965Уладзімір Караткевічзанатаваў у дзённіку:
Учора вечарам прыходзіла Мірдза: прыехала на свята. Відаць, давядзецца аддаць ёй адзіны білет. Што ж, ладна. Спадзяюся, што ў 2042 годзе мне дадуць білет на дзве асобы, а можа, і на гасцей.Сёння 14℃ і безвылазны, безнадзейны дождж. Лье і лье, неба шэрае, вада бубніць у рамах і аб шыбы, і чорт ведае, чым усё гэта скончыцца. Адно ведаю цвёрда: сенажаці па нізінах прапалі. Устае ціхая ярасць на неба. На рацыён пустапляса гэтая агіднасць аніяк не паўплывае, хутчэй наадварот, з большым смакам будзем есці. А вось над чым будзе ляскаць зубамі каняга?Атрымоўваецца, што за рэшту жыцця я прачытаю ўсяго 15 000 кніг. Чытаю 47 год. Палучылася, што каля 5 000 кніг прачытаў. Лухта. Чытаю на тыдзень 4 — 5 вялікіх і малых кніг. У год — 260. За 47 год свядомага чытання 13 000 кніг. Мала, кропля ў моры.Ну, скажам, пражыву яшчэ год 10.2600 кніг за гэты час. Ну 3 тыс. А ўсяго, зн. 13 000 + 3 = 16 000 кніг, а колькі ж іх, выдатных? Як мала часу!За род свой беларускі, горды,І за Дняпро наш маладзецкіШпурляў чужым хамові ў мордыГаўрыла Йванавіч Гарэцкі.Цалкам
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Як стаць пісьменніцай ці пісьменнікам? Нават калі атрымаецца адвучыцца ў літаратурным інстытуце або скончыць курс па creative writing, куды пасля  дасылаць сваё рэзюмэ? Дзе літаратарам узяць добры, стабільны прыбытак, соцпакет і пуцёўку ў санаторый? Розныя гістарычныя ўмовы давалі розныя адказы на гэтае пытанне, і літаратурнае рамяство то падпарадкоўвалася законам рынку, то цалкам трапляла пад кантроль дзяржавы, а то і спрабавала ўседзець на абодвух крэслах, ці, хутчэй, недзе ў загадкавай прасторы паміж імі. Класічныя «нармальныя» заняткі для пісьменніка, якія і ў працоўную кніжку запісаць не сорамна, – рэдактарская праца, пераклады, настаўніцтва. Але нярэдка здаралася (і ўсё яшчэ здараецца) так, што жыццё робіць нечаканы паварот і апроч пяра або клавіятуры пісьменніцкім рукам даводзіцца брацца за іншыя прылады працы. Мы сабралі для вас некалькі літаратурных біяграфій, якія паказваюць, што ў рэшце рэшт магчыма ўсё.
Лізавета Вундэрвальд
Чытаць артыкул
Асноўныя месцы: Мінск
Смакі габрэйскага Менска
Смакі габрэйскага Менска
У кнізе «Самы цымус. Смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні», якая выйшла ў выдевецтве Gutenberg Publisher, Алесь Белы расказвае пра стравы, што аб'ядноўваюць два народы і падае шматлікія рэцэпты, з любоўю праілюстраваныя Юрыем Таўбкіным. Тут і крупнік, і фаршмак, і гефілтэ фіш, і бабка, і дранікі-латкес. Гэта кніга — чарговы доказ таго, што паэзія і кулінарыя непарыўна звязаныя, бо гаворка тут ідзе не толькі і не столькі пра ежу, колькі пра гістарычныя і сямейныя анекдоты, байкі, вершы, песні і ўсё тое, што яднае людзей і разам з кухняй складае нашу культуру. Разам з выдавецтвам Gutenberg Publisher публікуем урыўкі, прысвечаныя Мінску, дзе вы можаце даведацца пра селядцоў, якія былі ўвекавечаны Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, а таксама пра салодкае печыва ды горкую гісторыю мінскага паэта Майсея Тэйфа.
Чытаць артыкул