ZRAMY
апалі рукі на мяккае, бэжавае, ніжэй,
у белае, рэзкае, супраціўляльнае, у стазіс.
маятнік зломлены быў мэтэора тушэ
прыкладна ў месцы, дзе фраза гукаецца ў фразе.
прыкра ня ў месы часы скрэбсьці ногцям залоцьце,
у развагах, адкуль будзе суд, ад Пяруна ці Дзэўса -
прыкра їз лесу їсьці ї ніколі з яго ня выходзіць
у паўторы маўчаньня ў адказ на «куды ты падзеўся?»
першы ўдар — моцны, ён дробіць на цукар усю касмалоґію;
другі паказаў, што ї першы быў хІба што рэхам;
трэцяга жа ня было, бо ў чарзе зноў спрачаюцца Богі,
ї маланка штодзён, штохвіліну, ня можа стаць вехай.
а ў чаканьні ў першага тэмпература — пяшчынкі зьліваюцца ў кубік;
нумар два, аглухаючы, мямліць, што ёсьць толькі вечнасьць.
сьвятло розных вачэй пакрывае то самае месца налёту на зубе.
тут Бог — гэта любоў, ну а ґвалт — гэта пацешна!
тут і розьніца ў мовах — пытаньне з адказам, залежна ад працы снароўкі,
розьніца ў станах тлумачыцца фізікай, ї, ясна, здаровым сэнсам:
у прынцыпе, механізм працы вельмі нагадвае працу духоўкі,
праблема тут толькі адна — ня ты пячэш кексы.
ня ты прыязжаеш у горад, ня ты колеш вачыма фасады,
ня ты носам клюеш у машыне, што торыць на карце хады,
ня зьбіраеш карцінку, фасуючы кадры — манаду за манадай
ї што самае сумнае — з’язджаеш таксама ня ты.
з’язджае бязморфная жыжа пачуцьцяў, як можна сказаць, што з’язджае.
яна ясі хлеб, выстаўляючы слова сваім парасонам.
Твае рукі былі так блізка, я чуў як яны дрыжалі...
а прыхаджане
палілі ладан -
запахла азонам.