Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтра гістарычных падзей | Wir.by
Максім Гарэцкі сваім зборнікам «Рунь» распачынае беларускую інтэлектуальную прозу, і ў яго адразу выходзіць добра. Міжвольны салдат Першай сусветнай вайны, ён першы ў свеце, хто наўпрост з акопаў напіша пра яе брыдкасць і бессэнсоўнасць — Рэмарк, Барбюс і Хэмінгуэй зробяць гэта крыху пазней. Таксама менавіта Гарэцкі стагоддзе таму заўважыў і сказаў, што ў беларусаў дзве душы і што падваенне асобы зрывае нам дах, і задаў анталагічнае пытанне «адкуль усё і што яно».
У гэтым падкасце выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра творы Максіма Гарэцкага, рацыянальнае і ірацыянальнае, дысацыятыўны разлад асобы, паганства, кіно і вялікі выбух.
У падкасце гучыць песня беларускага гурта Серебряная свадьба «Пищевая цепочка».
bialkievichkazlouskaja
Дар'я БялькевічМарына Казлоўская

Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтра гістарычных падзей

Apple Podcasts
Yandex Music
Spotify
Спіс на лета
Гэта 3 частка цыкла
Спіс на лета
1. Янка Купала як стваральнік беларускага тэатра
2. Францішак Багушэвіч, які задаў саўндтрэк беларускай літаратуры
3. Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтра гістарычных падзей
4. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і тэатральны стэндап
5. Максім Багдановіч як самы любімы паэт
6. Якуб Колас і страчаны рай
7. Кузьма Чорны і беларускі народны постапакаліпcіс
8. Іван Мележ: людзі, балота і зямля
9. Васіль Быкаў: «свае» супраць «сваіх»
10. Максім Танк: свабода, каханне і іронія
11. Іван Шамякін і ідэальны герой: «Сэрца на далоні»
12. Уладзімір Караткевіч і парушэнне правілаў

Творы, якія ўзгадваюцца ў падкасце

Максім Гарэцкі — апавяданне «У лазні»

Максім Гарэцкі — зборнік «Рунь»

Максім Гарэцкі — апавяданне «Роднае карэнне»

Максім Гарэцкі — апавяданне «Літоўскі хутарок»

Максім Гарэцкі — аповесць «На імперыялістычнай вайне»

Максім Гарэцкі — аповесць «Дзве душы»

Максім Гарэцкі — «Камароўская хроніка» (няскончаная)

Алесь Адамовіч — «Хатынская аповесць»

Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімір Калеснік — зборнік успамінаў «Я з вогненнай вёскі»

Ёган Вольфганг Гётэ — трагедыя «Фаўст»

Янка Купала — п'еса «Раскіданае гняздо»

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — п'еса «Пінская шляхта»

Ігнат Абдзіраловіч (Ігнат Канчэўскі) — эсэ «Адвечным шляхам»

Гурт Серебряная свадьба — песня «Пищевая цепочка»

Гурт N. R. M. — песня «Менск і Мінск»

Фільм «Спліт»

Літаратура
Беларусь
1930-я
Наша Ніва
1920-я
Максім Гарэцкі