Уладзімір Караткевіч
2 сакавіка1982Уладзімір Караткевічwrote in his diary:
0:43. Скончыў пераклад верша Майі Львовіч «Адаму Багдановічу». Урэшце нехта, гэтая дзяўчына, аддзячыла яму і за мяне. Бо мяне аж калоціць ад злосці пры ўспаміне аб гэтым чалавеку. Напышлівы псеўдавучоны, які свету не бачыў за сваімі выгаданымі (і галоўнае, нуднымі) тэорыямі і ідэямі, ад якіх святых вон вынось. Праўда, няма горш за прэтэнцыёзную бяздарнасць, ды яшчэ і рэнегата. Я б на месцы Горкага не грошы пасылаў былому сваячку і надуманай велічыні (а не саромеўся ж браць), а выдаў бы гэты «Язык зямлі», а раптам там знойдзецца божая іскра хоць адна для нейкага там генія будучых стагоддзяў.Сядзіць на фотапартрэце, падбіўшыся ручкай, Пляханаў гэткі. І – як паслугу – торкае: «Не перашкаджай жыць».Ну так, нарадзіў. Вялікая паслуга для будучыні, ведаючы аб заразнасці, так легкадумна трымаў дзяцей, не думаючы аб мерах перасцярогі, аб тым, каб кожны бярогся, еў са стэрыльнага посуду, лекаваўся. Дурная справа не хітрая!І ўсё пра сябе, усё для сябе, усё сам. Гразнова мне расказвала, што яны баяліся хадзіць да яго, бо, як пакладзе на стол гэты жалезабетонны блок рукапісу ды як пачне чытаць – усе пазасынаюць. Ну, гэта, паложым, не прыклад. Пачні чытаць «Загублены рай», і мы паснем. Маглі не разумець яны, магу не разумець і я (хаця, каго сагрэе кніга, у якой нічога няма для нас сённяшніх, якая ўся і толькі для будучыні), але яго адносіны да сына і ягонага служэння сваёй зямлі, выпакутаванага ў маральных і фізічных цярпеннях – гэта ўжо занадта. Каб у мяне быў сын і ён быў Багдановіч (Катул, Дантэ, Купала, Лермантаў, хто хочаш), я б кожны дзень у ладкі біў ад радасці, што ён зацьмявае маю справу, забівае мяне, што я перад ім толькі цень слабы (значыцца, я не толькі вершы, значыцца, я і такое зрабіў).А тут с… пры знемагаючым сыне на аб’ект яго любові, сунуць у юрыспрудэнцыю («я шар земной чуть не весь обошел. Где нет юристов – везде хорошо»), якой той не цярпеў, замест справы жыцця, філалогіі і школы Шахматава. Толькі таму, ці ведаеце, што іначай «Лёва не зможа аддацца матэматыцы».Ён і аддаўся. Вось толькі ці хацела матэматыка, каб Лёва яе ўганорыў і аддаўся ёй. Я нічога пра Лёву не хачу сказаць, можа, быў і дужа харошы чалавек, і праяўляў матэматычныя здольнасці (як тысячы тысяч). Ва ўсякім разе, не Галуа. Але гэты Лёва разам з яго матэматычнымі здольнасцямі ўжо ў мяне кожную ноч сніцца ў пячонках. Сядзіць і на ваніты цягне… Ну добра, усе дзеці роўныя, і ёсць Лёва са здольнасцямі (дарэчы – няма прычыны ўдакладняць, але ён, па-мойму, пражыў даўжэй за брата, не кажучы ўжо пра татачку з ягонымі сямюдзесяццю васьмю гадамі, у параўнанні з векам сына – Мафусаіл. Тры з гакам сынавы жыцці пра рэкі Афрыкі пісаў).Але бачыць, якое арляня вылупілася ў тваім курыным гняздзе, і не памагчы. Ды я б разбіўся, надарваўся б работай, каб было і Лёву, і Максіму.Не, апантанасць уласнай бяскрылай шызафрэніяй.І быць у Сімферопалі, калі сын паміраў побач, рукой падаць, бяссільны, самотны, аддадзены на літасць чужых людзей, забыты ўласнай радзімай, якая займалася рэвалюцыямі, і паехаць. Ну, гэта ўжо не!More
Гісторыя Францыска Скарыны
Гісторыя Францыска Скарыны
Уявіце: Мікола Гусоўскі скончвае штодзённую працу над «Песняй пра зубра» і ідзе зірнуць на галоўную навінку ў свеце мастацтва — «Сіксцінскую Мадонну» Рафаэля, а Францыск Скарына перакладае «Псалтыр» пад гук малатка Марціна Лютэра і адпраўляецца праводзіць караблі Фернана Магелана. У адным з сусветаў усё гэта магло адбыцца, бо ўсе гэтыя людзі жылі ў адзін час! 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына друкуе кнігу «Псалтыр» ва ўласным перакладзе. Гэта адначасова і бунт, і прарыў, і поўнае замацаванне Рэнесансу на Беларусі. Беларусы аднымі з першых у свеце маюць пераклад галоўнай еўрапейскай кнігі — Бібліі. У гэты ж час у Еўропе пачынаецца Рэфармацыя, канкістадоры высаджваюцца ў Мексіцы, маскоўскія войскі бяруць у аблогу Полацк, а Фернан Магелан распачынае кругасветнае падарожжа. У нашым новым матэрыяле — таймлайн жыцця Францыска Скарыны і найважнейшыя падзеі, якія адбываюцца ў сусветнай гісторыі ў той жа час.
Read the article
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Як стаць пісьменніцай ці пісьменнікам? Нават калі атрымаецца адвучыцца ў літаратурным інстытуце або скончыць курс па creative writing, куды пасля  дасылаць сваё рэзюмэ? Дзе літаратарам узяць добры, стабільны прыбытак, соцпакет і пуцёўку ў санаторый? Розныя гістарычныя ўмовы давалі розныя адказы на гэтае пытанне, і літаратурнае рамяство то падпарадкоўвалася законам рынку, то цалкам трапляла пад кантроль дзяржавы, а то і спрабавала ўседзець на абодвух крэслах, ці, хутчэй, недзе ў загадкавай прасторы паміж імі. Класічныя «нармальныя» заняткі для пісьменніка, якія і ў працоўную кніжку запісаць не сорамна, – рэдактарская праца, пераклады, настаўніцтва. Але нярэдка здаралася (і ўсё яшчэ здараецца) так, што жыццё робіць нечаканы паварот і апроч пяра або клавіятуры пісьменніцкім рукам даводзіцца брацца за іншыя прылады працы. Мы сабралі для вас некалькі літаратурных біяграфій, якія паказваюць, што ў рэшце рэшт магчыма ўсё.
Lizaveta Wunderwald
Read the article