Ганна Шакель: «Разаб'е бэз вокны» | Wir.by
ZRAMY. Маладыя паэты Беларусі і іх вершы: партрэт пакалення.

«і буду спаць
пачышчанай рыбай,
бы перламутравую луску
прадаўшы.»
sbp
Саюз беларускіх пісьменнікаў

Ганна Шакель: «Разаб'е бэз вокны»

ZRAMY
Гэта 17 частка цыкла
ZRAMY
1. Ганна Комар: Мемарыял
2. Павал Капанскі: Настаўнік
3. Даниил Арианов: антинимб
4. Даша Бялькевіч: Яна
5. Іона Флінт: Алисы
6. Павал Дарохін: Знянацку
7. Віталь Мурашкевіч: На балконе
8. Марыя Бадзей: «‎Я, чалавек вялікага лесу»
9. Крысціна Бандурына: Малюскі
10. Антон Саладоўнікаў: «‎Радзіма з акцэнтамі Родины»
11. Симора: See more
12. Артур Комаровский: парад, который я одобряю
13. Марына Юрчык: «Дамінуючая крывая‎»
14. Аляксей Грызунт: «‎апалі рукі на мяккае, бэжавае, ніжэй»
15. Ханна Мананкова «‎Я вовсе не тот, кого вы хотели, кого вы ждали»
16. Наста Шакунова: Валошкі
17. Ганна Шакель: «Разаб'е бэз вокны»

Разаб'е бэз вокны

кулаком гронкі,

прылепіцца да шкла

усмешлівымі шчупальцамі.

Будуць бэзавай

камерай мае пакоі:

душыся

вясной,

здыхай,

альбо пакахай

і дыхай.

Над брукаванкай звонкай

няўжо ты забыўся, бэз,

на вужоў

гадаў-гаспадароў,

карона якіх сонцам

крыжоў нашых стала?

Ці ты забыўся, бэз,

на песні

Забэйды-Суміцкага,

што за вушамі

прыёмніка

суніцамі

трашчалі?

Бэз!

Шапчы шыбам вершы

чацверавуснымі ратамі,

калышы шыбы

пяшчотнай калыханкай.

Ліловымі вочкамі

заплюшчы вокны мае,

і буду спаць

пачышчанай рыбай,

бы перламутравую луску

прадаўшы.

Літаратура
Паэзія
Сёння
Маладыя паэты