Уладзімір Караткевіч і парушэнне правілаў | Wir.by
«Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш». Аўтар гэтых слоў іх здзейсніў: чалавек не сваёй эпохі, адзін, як камар пасярод варожага мора, дзёрзкі і надзвычай таленавіты, ён расказаў беларусам пра іх гісторыю, сам-адзін стварыў пераканаўчы нацыянальны міф, напісаў першы гістарычны дэтэктыў і першую постмадэрнісцкую аповесць ды паспрыяў незалежнасці Беларусі. Пісьменнік, які змяняе свядомасць, самы любімы і важны для беларусаў. Яго кніжкі чытаюць за адну ноч, крадуць з бібліятэк, бяруць з сабой у эміграцыю.
У апошнім выпуску падкаста «Спіс на лета» Марына Казлоўская і Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра Уладзіміра Караткевіча, яго творы «Дзікае паляванне караля Стаха», «Ладдзя Роспачы», «Каласы пад сярпом тваім», а таксама пра раскошу любіць гэтую зямлю і шукаць мора.
Гэты выпуск можна не толькі паслухаць як падкаст, але і паглядзець відэа на нашым youtube.
bialkievichkazlouskaja
Дар'я БялькевічМарына Казлоўская

Уладзімір Караткевіч і парушэнне правілаў

Apple Podcasts
Yandex Music
Spotify
Спіс на лета
Гэта 12 частка цыкла
Спіс на лета
1. Янка Купала як стваральнік беларускага тэатра
2. Францішак Багушэвіч, які задаў саўндтрэк беларускай літаратуры
3. Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтра гістарычных падзей
4. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і тэатральны стэндап
5. Максім Багдановіч як самы любімы паэт
6. Якуб Колас і страчаны рай
7. Кузьма Чорны і беларускі народны постапакаліпcіс
8. Іван Мележ: людзі, балота і зямля
9. Васіль Быкаў: «свае» супраць «сваіх»
10. Максім Танк: свабода, каханне і іронія
11. Іван Шамякін і ідэальны герой: «Сэрца на далоні»
12. Уладзімір Караткевіч і парушэнне правілаў

Творы, якія ўзгадваюцца ў падкасце

Уладзімір Караткевіч — аповесць Дзікае паляванне караля Стаха

Уладзімір Караткевіч — аповесць Ладдзя Роспачы

Уладзімір Караткевіч — раман Каласы пад сярпом тваім

Уладзімір Караткевіч — аповесць Паром на бурнай рацэ

Уладзімір Караткевіч — раман Нельга забыць

Уладзімір Караткевіч — раман Чорны замак Альшанскі

Уладзімір Караткевіч — верш Дзе мой край

Ян Баршчэўскі — Шляхціц Завальня альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях

Янка Купала — п'еса Раскіданае гняздо

Кузьма Чорны — раман Пошукі будучыні

Артур Конан Дойль — аповесць Сабака Баскервіляў

Умбэрта Эка — раман Імя Ружы

Мультфільм па Ладдзі Роспачы

Гісторыя
Літаратура
Беларусь
XX стагоддзе
XVI стагоддзе
Уладзімір Караткевіч
Гісторыя Францыска Скарыны
Гісторыя Францыска Скарыны
Уявіце: Мікола Гусоўскі скончвае штодзённую працу над «Песняй пра зубра» і ідзе зірнуць на галоўную навінку ў свеце мастацтва — «Сіксцінскую Мадонну» Рафаэля, а Францыск Скарына перакладае «Псалтыр» пад гук малатка Марціна Лютэра і адпраўляецца праводзіць караблі Фернана Магелана. У адным з сусветаў усё гэта магло адбыцца, бо ўсе гэтыя людзі жылі ў адзін час! 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына друкуе кнігу «Псалтыр» ва ўласным перакладзе. Гэта адначасова і бунт, і прарыў, і поўнае замацаванне Рэнесансу на Беларусі. Беларусы аднымі з першых у свеце маюць пераклад галоўнай еўрапейскай кнігі — Бібліі. У гэты ж час у Еўропе пачынаецца Рэфармацыя, канкістадоры высаджваюцца ў Мексіцы, маскоўскія войскі бяруць у аблогу Полацк, а Фернан Магелан распачынае кругасветнае падарожжа. У нашым новым матэрыяле — таймлайн жыцця Францыска Скарыны і найважнейшыя падзеі, якія адбываюцца ў сусветнай гісторыі ў той жа час.
Чытаць артыкул