Іван Шамякін
21 ліпеня1982Іван Шамякінзанатаваў у дзённіку:
Бацька, як i яго бацька, дзед мой, часта лаяў маці, нас з Паўлам, а пазней, расказвала маці, i дзяўчат, Галю i Таню: маўляў, гультаі. І даказваў, што адзін ён шчыры працаўнік.Што датычыць мяне, то папрок гэты, магчыма, i меў падставы: я не вельмі кідаўся да фізічнай працы. Але я выдатна вучыўся. Мяне прымусілі пасвіць кароў у сем гадоў. Статак быў галоў восем, болей цялят. У тыя гады была завядзёнка: сяляне вёсак, дзе не хапала выпасаў, аддавалі маладняк у адпас леснікам — аб'ездчыкам, пуцявым абходчыкам. Першыя гады два свайго пастухоўства я i зараз успамінаю, як успамінаюць, мабыць, катаргу. Асабліва першы год. Лета было мокрае. Камароў i машкары — хмары. Разбуджаны гадзіны ў чатыры-пяць раніцы, я, горкае дзіця, амаль штодня, калі прыгравала сонца, засынаў. Статак без пастуха брыў бог ведае куды, але часцей — на бліжэйшае поле, рабіў патраву. Я калаціўся. Перад бацькам. I той неаднойчы намерваўся адлупцаваць мяне, але маці абараняла. Маці знаходзіла каровы, маці дамаўлялася з гаспадарамі, каму зрабілі патраву, неаднойчы, употай ад бацькі, адносіла мерку ячменю, грэчкі. Але часцей дазваляла набраць дроў з двара леснічоўкі. У выніку аблаў, якія праводзілі леснікі,— а наша «стража» была крайняя на шляху ў Дабранку, куды вазілі дровы на продаж, за зіму каля нас вырасталі шуркі на многія дзесяткі кубоў гатовых — піленых, колатых бярозавых дроў. A ўвогуле ратавала мяне тое, што да патраў лесніковым быдлам адносіліся з разлікам, што некалі i ён, злавіўшы ў лесе, зробіць «скідку».Цалкам
Гісторыя Францыска Скарыны
Гісторыя Францыска Скарыны
Уявіце: Мікола Гусоўскі скончвае штодзённую працу над «Песняй пра зубра» і ідзе зірнуць на галоўную навінку ў свеце мастацтва — «Сіксцінскую Мадонну» Рафаэля, а Францыск Скарына перакладае «Псалтыр» пад гук малатка Марціна Лютэра і адпраўляецца праводзіць караблі Фернана Магелана. У адным з сусветаў усё гэта магло адбыцца, бо ўсе гэтыя людзі жылі ў адзін час! 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына друкуе кнігу «Псалтыр» ва ўласным перакладзе. Гэта адначасова і бунт, і прарыў, і поўнае замацаванне Рэнесансу на Беларусі. Беларусы аднымі з першых у свеце маюць пераклад галоўнай еўрапейскай кнігі — Бібліі. У гэты ж час у Еўропе пачынаецца Рэфармацыя, канкістадоры высаджваюцца ў Мексіцы, маскоўскія войскі бяруць у аблогу Полацк, а Фернан Магелан распачынае кругасветнае падарожжа. У нашым новым матэрыяле — таймлайн жыцця Францыска Скарыны і найважнейшыя падзеі, якія адбываюцца ў сусветнай гісторыі ў той жа час.
Чытаць артыкул
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Як стаць пісьменніцай ці пісьменнікам? Нават калі атрымаецца адвучыцца ў літаратурным інстытуце або скончыць курс па creative writing, куды пасля  дасылаць сваё рэзюмэ? Дзе літаратарам узяць добры, стабільны прыбытак, соцпакет і пуцёўку ў санаторый? Розныя гістарычныя ўмовы давалі розныя адказы на гэтае пытанне, і літаратурнае рамяство то падпарадкоўвалася законам рынку, то цалкам трапляла пад кантроль дзяржавы, а то і спрабавала ўседзець на абодвух крэслах, ці, хутчэй, недзе ў загадкавай прасторы паміж імі. Класічныя «нармальныя» заняткі для пісьменніка, якія і ў працоўную кніжку запісаць не сорамна, – рэдактарская праца, пераклады, настаўніцтва. Але нярэдка здаралася (і ўсё яшчэ здараецца) так, што жыццё робіць нечаканы паварот і апроч пяра або клавіятуры пісьменніцкім рукам даводзіцца брацца за іншыя прылады працы. Мы сабралі для вас некалькі літаратурных біяграфій, якія паказваюць, што ў рэшце рэшт магчыма ўсё.
Лізавета Вундэрвальд
Чытаць артыкул