Wir.by | Дзіяна Ганчарык: «Я дыктатар краіны сваіх мараў»
ZRAMY. Маладыя паэты Беларусі і іх вершы: партрэт пакалення.

«Дыктоўка скончана. На сёння.
Заўтра перакрыем рух
У цэнтры горада.
Пусцім па прашпекце свядомасць
Ад Леніна да Коласа,
Паглядзім, ці дойдзе».
Дзіяна Ганчарык: «Я дыктатар краіны сваіх мараў»

***

Я дыктатар краіны сваіх мараў.

Трываю трамваі,

Каб потым трамваі трывалі мяне.

Я дыктатар,

То надыктую,

Хапайце асадкі,

Хто не паспеў, я

Не вінаваты.

Адзін, два, па пяццот...

Пачынаем дыктоўку

Аголена-агульную.

Аднолькава-адзіную.

Абыякава-абавязковую.

Адно што новую,

Бо сёння новы дыктар

Я.

Каханне трымаецца на крыві.

Кропля. Кропка.

Па кроплі з кожнага

І па вядры з тых, хто не піша.

Паўтараю. Трымаецца на крыві.

Кропля. Кропка. Кропля.

З другой каляіны пятай платформы

Адыходзіць сэрца напрамкам «Беларус-годнасць»,

Нумарацыя з галавы краіны.

Кропля. Кропка.

Дыктоўка скончана. На сёння.

Заўтра перакрыем рух

У цэнтры горада.

Пусцім па прашпекце свядомасць

Ад Леніна да Коласа,

Паглядзім, ці дойдзе.

RSS-лента
Рассказать о нас всем
Помочь нам
Если вы нашли ошибку, у вас есть замечания по сайту или вы хотите помочь нам, напишите, пожалуйста на help@wir.by
© Wir.by, 2020. При копировании и цитировании наших материалов, пожалуйста, не забывайте ссылаться на первоисточник, из которого вы получили информацию.