Гэта 18 частка цыкла
ZRAMY
ZRAMY
18. Ганна Шакель: «Разаб'е бэз вокны»
Разаб'е бэз вокны
кулаком гронкі,
прылепіцца да шкла
усмешлівымі шчупальцамі.
Будуць бэзавай
камерай мае пакоі:
душыся
вясной,
здыхай,
альбо пакахай
і дыхай.
Над брукаванкай звонкай
няўжо ты забыўся, бэз,
на вужоў
гадаў-гаспадароў,
карона якіх сонцам
крыжоў нашых стала?
Ці ты забыўся, бэз,
на песні
Забэйды-Суміцкага,
што за вушамі
прыёмніка
суніцамі
трашчалі?
Бэз!
Шапчы шыбам вершы
чацверавуснымі ратамі,
калышы шыбы
пяшчотнай калыханкай.
Ліловымі вочкамі
заплюшчы вокны мае,
і буду спаць
пачышчанай рыбай,
бы перламутравую луску
прадаўшы.