Дзіяна Ганчарык: «Я дыктатар краіны сваіх мараў» | Wir.by
ZRAMY. Маладыя паэты Беларусі і іх вершы: партрэт пакалення.

«Дыктоўка скончана. На сёння.
Заўтра перакрыем рух
У цэнтры горада.
Пусцім па прашпекце свядомасць
Ад Леніна да Коласа,
Паглядзім, ці дойдзе».

Дзіяна Ганчарык: «Я дыктатар краіны сваіх мараў»

ZRAMY
Гэта 3 частка цыкла
ZRAMY
1. Ганна Комар: Мемарыял
2. Павал Капанскі: Настаўнік
3. Дзіяна Ганчарык: «Я дыктатар краіны сваіх мараў»
4. Даниил Арианов: антинимб
5. Даша Бялькевіч: Яна
6. Іона Флінт: Алисы
7. Павал Дарохін: Знянацку
8. Віталь Мурашкевіч: На балконе
9. Марыя Бадзей: «‎Я, чалавек вялікага лесу»
10. Крысціна Бандурына: Малюскі
11. Антон Саладоўнікаў: «‎Радзіма з акцэнтамі Родины»
12. Симора: See more
13. Артур Комаровский: парад, который я одобряю
14. Марына Юрчык: «Дамінуючая крывая‎»
15. Аляксей Грызунт: «‎апалі рукі на мяккае, бэжавае, ніжэй»
16. Ханна Мананкова «‎Я вовсе не тот, кого вы хотели, кого вы ждали»
17. Наста Шакунова: Валошкі
18. Ганна Шакель: «Разаб'е бэз вокны»

***

Я дыктатар краіны сваіх мараў.

Трываю трамваі,

Каб потым трамваі трывалі мяне.

Я дыктатар,

То надыктую,

Хапайце асадкі,

Хто не паспеў, я

Не вінаваты.

Адзін, два, па пяццот...

Пачынаем дыктоўку

Аголена-агульную.

Аднолькава-адзіную.

Абыякава-абавязковую.

Адно што новую,

Бо сёння новы дыктар

Я.

Каханне трымаецца на крыві.

Кропля. Кропка.

Па кроплі з кожнага

І па вядры з тых, хто не піша.

Паўтараю. Трымаецца на крыві.

Кропля. Кропка. Кропля.

З другой каляіны пятай платформы

Адыходзіць сэрца напрамкам «Беларус-годнасць»,

Нумарацыя з галавы краіны.

Кропля. Кропка.

Дыктоўка скончана. На сёння.

Заўтра перакрыем рух

У цэнтры горада.

Пусцім па прашпекце свядомасць

Ад Леніна да Коласа,

Паглядзім, ці дойдзе.

Літаратура
Сёння