Гэта 17 частка цыкла
ZRAMY
ZRAMY
17. Наста Шакунова: Валошкі
бу!
сел
вялікі вялікі
ба!
чыш
утаропілася валошка
у зрэнку
і цягне
з адваротнага боку
дрыгву праз вочы
як хлеб прыкладваюць да стрэмкі
валошка смокча
твань
бусел дзяўбе ў
па
ты
ліцу
трэпа
нацыя
жаба сумуе па маладосці
бу! ба! ку! ка!
рэку!
досыць
ніколі
не перабяромся цераз раку
бо гэта і не рака
бу! ба! ку! ка!
валошкі
чырвоныя на магілцы
гваздзікі
якраз будзе чым
закалаціць века труны
на! ну! ны!