Францішак Багушэвіч, які задаў саўндтрэк беларускай літаратуры | Wir.by
Макабрычныя танцы і надрыўная музыка сто трыццаць год таму, водгулле якой чуем і сёння: выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Даша Бялькевіч размаўляюць пра чалавека, які першым зайграў на гэтай адчайнай дудцы.
Францішак Багушэвіч даў голас людзям без імя, але сам схаваўся пад чужымі, стаўшы Мацеем Бурачком і Сымонам Рэўкам з-пад Барысава. У гэтым падкасце гісторыя галоўнага адваката і псіхатэрапеўта беларускай літаратуры, які ў маладосці страціў усё, уключна з краінай, стаў паэтам у 50, заклаў матрыцу нацыянальнай літаратуры і ўрэшце перамог, без надзеі спадзеючыся.

У падкасце вы пачуеце фрагмент верша Вальжыны Морт «Беларуская мова» з аўдыякнігі «Музыка саранчы», гукарэжысёр — Дзмітры Дзмітрыеў.
bialkievichkazlouskaja
Дар'я БялькевічМарына Казлоўская

Францішак Багушэвіч, які задаў саўндтрэк беларускай літаратуры

Apple Podcasts
Yandex Music
Spotify
Спіс на лета
Гэта 2 частка цыкла
Спіс на лета
1. Янка Купала як стваральнік беларускага тэатра
2. Францішак Багушэвіч, які задаў саўндтрэк беларускай літаратуры
3. Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтра гістарычных падзей
4. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і тэатральны стэндап
5. Максім Багдановіч як самы любімы паэт
6. Якуб Колас і страчаны рай
7. Кузьма Чорны і беларускі народны постапакаліпcіс
8. Іван Мележ: людзі, балота і зямля
9. Васіль Быкаў: «свае» супраць «сваіх»
10. Максім Танк: свабода, каханне і іронія
11. Іван Шамякін і ідэальны герой: «Сэрца на далоні»
12. Уладзімір Караткевіч і парушэнне правілаў

Творы, якія ўзгадваюцца ў падкасце

Францішак Багушэвіч — цытата «Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!»

Францішак Багушэвіч (Мацей Бурачок) — зборнік «Дудка беларуская» і прадмова да яго

Францішак Багушэвіч (Сымон Рэўка з-пад Барысава) — зборнік «Смык беларускі» і прадмова да яго

Францішак Багушэвіч — верш «Мая дудка»

Францішак Багушэвіч — паэма «Кепска будзе»

Францішак Багушэвіч — верш «Дурны мужык, як варона»

Янка Купала — верш «Мужык»

Янка Купала — верш «Я мужык-беларус…»

Янка Купала — верша «Я не паэта»

Ян Баршчэўскі — «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях»

Уладзімір Караткевіч — аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха»

Уладзімір Караткевіч — раман «Каласы пад сярпом тваім»

Вальжына Морт — верш «Беларуская мова І»

Васіль Быкаў — кніга «Доўгая дарога дадому»

Літаратура
Беларусь
ХІХ стагоддзе
Францішак Багушэвіч