22 июня 1982
Владимир Короткевич
Нястойкая няўдача лепей за нястойкую ўдачу.
Загадзя напісаў гэтыя словы, і вось яны збыліся. Ездзіў у Сімф[еропаль] чытаць «Маці ўрагану». Абакралі. І прыступ. Дзякуй богу, калі ўсё гэта хутка пройдзе.
А ўвогуле лета дрэнь. Вось сёння на вуліцы 18℃, але ветрык халодны, холадна і ў хаце, што настыла за дні сцюдзёныя, няўтульна, вады гарачай ужо з месяц няма (так кожны год): яшчэ месяц не будзе. Работы вышэй галавы, рэзультаты невядомыя. Словам, хто ведае.
Вечарам скончыў вычытку сцэнарыя «Чорнага замка».