23 июня 1982
Иван Шамякин
Дома! Як хораша дома! У суботу жыў у ружовым тумане. Цэлы дзень аглядаў сваю рэканструяваную дачу. Добра атрымалася. Расстаўляў мэблю. Хлопцы расстаўлялі па маім указанні. Здаецца, ужыўся ўжо ў бяздзейнае існаванне. Можна, выходзіць, i так жыць. Не чытаць. Не пісаць, Думаць. Як раіў стары Талстой: менш чытайце, больш думайце. Усё больш i больш разумею Глебку, Шолахава.