12 July 1941, Ivan Mielež | Wir.by

12 July 1941

Ivan Mielež

Ivan Mielež

Немцы ўзарвалі наш дот. Загінулі камбат Рашчупкін, Ляшкоў i іншыя разведчыкі 5-й батарэі. Мінай адарвала рукі i ногі лейтэнанту Харунжаму. Ён прасіў прыстрэліць. Раненыя Таркоўскі, Камароў. Кожны дзень са строю выбываюць сябры, але мы трымаемся, тут умацаванні.