Міхась Зарэцкі і станаўленне чырвонага чалавека | Wir.by
Самы папулярны пісьменнік 1920-х, якога забілі ўласныя персанажы. У ягонай прозе пагрозлівы горад, цягнікі, бары і бардэлі, рызыкоўныя героі і моцныя гераіні, якія не заўсёды даюць рады наступствам сваіх выбараў, а таксама дзівосная паэма пра каханне, што цягне на дно. Зарэцкі фіксуе нараджэнне «новага чалавека», атамізацыю грамадства, эмансіпацыю і рэвалюцыю побыту, назірае, як змяняюцца жанчыны, і спрабуе зразумець, што адбываецца з беларусамі ў раннім БССР і куды гэта іх прывядзе.
Выпуск падкаста «Спіс на лета» пра пісьменніка, які зазірнуў у будучыню і ўбачыў у там занадта шмат.
bialkievichkazlouskaja
Дар'я Бялькевіч, Марына Казлоўская

Міхась Зарэцкі і станаўленне чырвонага чалавека

Apple Podcasts
Yandex Music
Spotify
Спіс на лета: другі сезон
Гэта 2 частка цыкла
Спіс на лета: другі сезон
1. Уладзімір Дубоўка, «Узвышша» і праблемы прыгожых вершаў
2. Міхась Зарэцкі і станаўленне чырвонага чалавека

Творы, якія ўзгадваюцца ў падкасце

Вядучыя абмяркоўваюць творы Міхася Зарэцкага «Адна партыя ў шашкі», «Дзіўная», «Кветка пажоўклая», «Голы звер».

Таксама ў падкасце ўзгадваюцца:

Міхась Зарэцкі — «Сцежкі-дарожкі», «Вязьмо», «Ворагі»;

Кузьма Чорны — «Сястра», «Лявон Бушмар»;

Максім Гарэцкі — «Рускі»;

Іван Мележ — «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань»;

Васіль Быкаў — «Знак бяды»;

Ільф і Пятроў — «12 крэслаў»;

Андрэй Мрый — «Запіскі Самсона Самасуя».

Літаратура
Беларусь
Мінск
БССР
1930-я
1920-я
XX стагоддзе
Міхась Зарэцкі