11 July 1982, Uładzimir Karatkievič | Wir.by

11 July 1982

Uładzimir Karatkievič

Uładzimir Karatkievič

25℃. І з раніцы такая бясхмарнасць і чысціня неба. А зараз зноў хмаркі і дымка, ад сонца ледзь-ледзь прыкметныя цені. І нават настурцыі на балконе (зацвілі — і гэта як першая прыкмета яшчэ досыць далёкай восені) не дужа ведаюць, куды ім паварочваць свае жоўтыя з чырвонымі мазкамі каўпачкі. Нейкае дзіўнае, без абяцанняў, лета.