21 July 1982, Ivan Šamiakin | Wir.by

21 July 1982

Ivan Šamiakin

Ivan Šamiakin

У галодны 1933 год бацька выменяў на бульбу ў цыганоў жарабя i зарэзаў яго, каб падтрымаць дзяцей. Маці сыходзіла з хаты, калі бацька варыў гэтае мяса, дарэчы, надзіва смачнае. Дагэтуль помню смак яго. Хіба таму, што галодныя былі? А пасля вайны бацькапрывозіў ca Злынкі ці Добруша кілбасу i знарок жартаваў: «Конская».

«Няхай сабе i конская, абы смачная»,— адказвала маці.