22 July 1982
Ivan Šamiakin
Перачытваю «Новую зямлю». Геніяльная кніга! Столькі ў ёй таго, што знаёма мне! Хацеў было напісаць аповесць аб сваім лясным маленстве. Але ўспомніў «Новую зямлю»... Лепш не напішаш! Безумоўна, час іншы. Але ў 20-я i нават 30-я гады служба мала чым адрознівалася ад службы Міхала. I пераезды былі нечаканыя — па волі ляснічага, ад жадання яго паказаць уладу сваю.