20 July 1942
Ivan Mielež
Нашы пакінулі Варашылаўград. Горад, у якім зусім нядаўна я з таварышамі жыў, ужо пад акупацыяй. Успамінаю вуліцы i плошчы яго, стандартны гарадок. Дзяўчат знаёмых — Шуру i Марусю. Што з імі?
Ідуць таксама баі на поўдзень ад Мілерава.