Wir.by | Надзея Лежэ: мастачка і барацьбіт
Беларуская авангардыстка, пра якую вы, хутчэй за ўсё, не чулі
Надзея Лежэ: мастачка і барацьбіт

ethnoby-logo-big-c.pngЗнята пры тэхнічнай падтрымцы партала Ethno.by Надзея Хадасевіч-Лежэ — легендарная фігура ў мастацтве ХХ стагоддзя. Яна рана пакінула роднае Асецішча, вучылася жывапісу ў Смаленску і Варшаве, каб урэшце апынуцца ў Парыжы і застацца там назаўжды. Няпростая біяграфія мастачкі адлюстравалася і ў яе творчасці: яна пачынала з супрэматызму, прайшла рэалістычны этап, працавала ў стылі пурызму і прымітывізму. Стылістычныя эксперыменты ўвасабляліся ў розных жанрах: жывапіс, графіка, у тым ліку станковая, манументальная мазаіка, скульптура, ювелірнае мастацтва, — пры гэтым на ўсіх работах Надзеі ляжыць пячатка яе незвычайнага характару і ўнікальнага стылю.

Шматгранная мастачка, пацыфістка, перакананая камуністка, удзельніца руху Супраціву, вядомая пад рознымі імёнамі і прозвішчамі, яна практычна забытая на сваёй радзіме, у Беларусі. Аднак сама Надзея ніколі не забывалася пра свае карані: менавіта дзякуючы ёй наш мастацкі музей можа пахваліцца работамі Фернана Лежэ і Пабла Пікаса, якія Надзея разам са сваімі карцінамі перадала ў дар музею.