«Дзявяты вал» (1850), «Ноч на Чорным моры» (1879), «Карабель сярод бурнага мора» (1887). Нягледзячы на тое, што Айвазоўскі — адзін з самых знакамітых мастакоў, «зорка першай велічыні», многае з яго біяграфіі дагэтуль застаецца невядомым для большасці людзей. Напрыклад, што ён не толькі вялікі рускі, але і вялікі армянскі мастак, што ён быў паспяховы не толькі як марыніст, але і як фермер і што адна з яго карцін стала прызам мінскай латарэі ў канцы XIX стагоддзя.
Работы Айвазоўскага то з’яўляліся ў Мінску, то прападалі. І тым не менш сёння ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь знаходзяцца 13 палотнаў. Пра тое, як стваралася і папаўнялася гэта калекцыя, распавядае Надзея Вусава.