Wir.by | Беларускі жаночы нацюрморт: Марыя Ісаёнак
Асаблівае адчуванне каларыстычнай гамы дазволіла Марыі Ісаёнак зрабіцца «каралевай нацюрморта», адной з нешматлікіх мастачак, чые карціны ўвайшлі ў экспазіцыю сучаснага беларускага мастацтва
Беларускі жаночы нацюрморт: Марыя Ісаёнак

ethnoby-logo-big-c.pngЗнята пры тэхнічнай падтрымцы партала Ethno.by Марыя Ісаёнак нарадзілася ў невялікай вёсцы Кісялі, у сям’і вясковай інтэлігенткі. Прыроднае адчуванне колеру прывяло яе ў «мастацкую сталіцу» — горад Віцебск. Павучыўшыся ў маладых педагогаў-каларыстаў, Марыя адправілася ў Мінскую мастацкую вучэльню.

Пра радасць жыцця, урачыстасць колеру і святла, якія хаваюцца за словазлучэннем «кветкавы нацюрморт» і пра тое, як фарміраваўся стыль беларускай мастачкі, глядзіце ў лекцыі з Надзеяй Вусавай.