Wir.by | Май Данцыг і яго Мінск
Май Данцыг – беларускі мастак, які не толькі па-іншаму яскрава і манументальна заявіў пра Мінск, але і стварыў на палотнах сваю, асаблівую рэальнасць.

image.pngЗнята пры тэхнічнай падтрымцы партала Ethno.by Маладыя мастакі, які прыйшлі ў савецкае і беларускае мастацтва, кардынальна адрозніваліся ад сваіх папярэднікаў. Сапраўдныя бунтары, яны з аднаго боку, хацелі разбурыць традыцыю, якая склалася да гэтага, з іншага — былі вымушаныя заставацца ў межах сацрэалізму.

Май Данцыг здолеў па-новаму зірнуць на тэмы, характэрныя для таго перыяду, і зрабіць пейзаж, які лічыўся другасным жанрам, такім жа значным, як і жанр сюжэтна-тэматычнай карціны.

Нерэальны, але пераканаўчы ракурс, насычаны каларыт, калаж  — у карціне «Мой горад старажытны, малады» (1972), якая зрабілася візітоўкай Мінска, адлюстраваныя ўсе тыя прыёмы, якія дазваляюць творчасці Мая Данцыга заставацца актуальнай і сёння.