Каханыя жанчыны і курортныя раманы Багдановіча | Wir.by
«Переводы стихов — словно женщины: если красивы, то неверны; если верны, то некрасивы», — дык навошта Багдановіч перакладаў свае вершы на рускую? Хто натхніў яго на «Зорку Венеру»? З кім меў палымяную перапіску і дзеля каго пераехаў у Мінск? За што было сорамна паэту і што за «інтымны дзённік» ён вёў?

Глядзіце на wir.by лекцыю з цыкла «Што мы не ведалі пра Максіма Багдановіча».
baranouski
Міхал Бараноўскі

Каханыя жанчыны і курортныя раманы Багдановіча

Гэта 4 частка цыкла
Што мы не ведалі пра Максіма Багдановіча
1. Як Багдановіч стаў беларускім паэтам?
2. Багдановіч — першы мінскі паэт?
3. «Слуцкія ткачыхі», «Пагоня» і зорнае неба над намі — таямніцы галоўных вершаў Багдановіча
4. Каханыя жанчыны і курортныя раманы Багдановіча
5. Зборнік «Вянок», Вацлаў Ластоўкі і Магдалена Радзівіл
6. Як Багдановіч махляваў у гульнях
7. Палітычныя погляды Багдановіча

Вершы Максіма Багдановіча, якія гучаць у відэа

***

Мая гаспадыня,

Таццяна Р-на!

У адным музеі я бачыў

Над японскаю вазаю надпіс:

“Просяць рукамі не датыркацца”.

Тое ж скажу і аб каханні,

Бо гэта – задушэўная справа,

А чалавецкай душы таксама

Няхораша мацаць рукамі.

Далікатныя людзі самі ведаюць гэта,

А недалікатным аб гэтым напамінаюць.

***

Калісь глядзеў на сонца я,

Мне сонца асляпіла вочы.

Ды што мне цемень вечнай ночы,

Калісь глядзеў на сонца я.

Няхай усе з мяне рагочуць.

Адповедзь вось для іх мая:

Калісь глядзеў на сонца я,

Мне сонца асляпіла вочы.

***

На солнце загляделся я,

И солнце очи ослепило.

Затем, что сердце свет любило,

На солнце загляделся я.

Наощупь я пошёл, но была

Не в стыд мне слепота моя:

На солнце загляделся я,

И солнце очи ослепило.

***

Забудется многое, Клава,

Но буду я помнить всегда.

Как в сердце шипела отрава

Любви, и тоски, и стыда.

Тебя в тёмно-синем платочке

И песню, что пела мне ты:

Прошли золотые денёчки.

Осталися только мечты.

***

(пераклад з рускай Андрэя Хадановіча)

Забудзецца многае, Клава,

Ды памяць забыцца не дасць,

Што ў сэрцы кіпелі, як лава,

Сумота і сорам, і страсць!

Як ты ў цёмна-сіняй хусціне

Спявала… і доўжыцца спеў:

Пакінула ўсё, не пакіне —

Мой сон, што дасніць не паспеў.

***

Больш за ўсё на свеце жадаю я,

Каб у мяне быў свой дзіцёнак -

Маленькая дачушка — немаўляшка,

Аня Максімаўна,

Такая прыгожанькая,

Цёпленькая, мокранькая,

3 чорнымі валосікамі і броўкамі,

3 цёмна-карымі вочкамі,

А ручкі, як перацягнутыя ніткамі.

Зусім такая, як Вы,

Калі Вы былі маленькай дзяўчынкай.

Беларусь
Расійская імперыя
Максім Багдановіч