20 ноября 1941
Иван Мележ
Учора ўвечары зняліся з пазіцый. Ноч блукалі, рушылі на новае месца. Стаім недзе ў полі. Холадна. Вецер. Запалілі вогнішчы i грэемся. Усю ноч не спаў, стараўся сагрэцца i не змог. Удзень увесь час ляталі нямецкія бамбардзіроўшчыкі. Бамбілі сяло, дзе НП.
Пікіруюць па некалькі, адзін за адным, скідваюць пры кожным піке па бомбе. Стаім у полі, цэлы полк, многа машын, усё на віду, адкрыта.
Здзіўляюся, як нас да гэтай пары не зачапілі.