19 ноября 1942
Иван Мележ
Усе дні былі ўжо звыклыя паведамленні: баі ў раёне Сталінграда, Туапсэ i Нальчыка.
Такое ж было i ўчора. Але неўзабаве дыктар урачыста абвясціў, што будзе перадавацца паведамленне: «У апошні час». Пасля многіх дзён стрыманых i трывожных паведамленняў, што ціснулі сэрца i выклікалі нецярплівае пытанне: калі ж настане пералом,— нарэшце, даўно чаканае: «Паражэнне нямецкіх войск у раёне Уладзікаўказа (горада Арджанікідзэ). Разгромлена нямецкая танкавая дывізія i шэраг іншых часцей, захоплена 140 танкаў i многа іншай зброі. Забіта 5 тысяч салдат...» Значыцца, на Каўказе справа зрушыла!