21 ноября 1941
Иван Мележ
Рушым па Любімаўцы. Дзесяткі разбітых хат, выбітыя вокны, пустыя вуліцы. Ля аднаго двара каля двух дзесяткаў забітых чырвонаармейцаў. Кажуць, палонныя, расстраляныя. Разбітыя машыны, кінутая процітанкавая гармата. Жыхары ў падвалах. Стаім на ўскрайку сяла, бо наперадзе пікіруюць бамбардзіроўшчыкі.