17 февраля 1895, Фердинанд Рущиц | Wir.by

17 февраля 1895

Фердинанд Рущиц

Фердинанд Рущиц

Пішу пад уражаннем ад выставы «перасоўнікаў». Пазнаёміўся з ёй толькі збольшага. Выстава добрая, шмат добра намаляваных рэчаў. Ёсць пара карцін, якія зрабілі вялікае ўражанне, найбольш «Элегія» Васняцова, карціна, поўная паэзіі. Калі сказаць, якую карціну хацеў бы назваць сваім творам, дык пажадаў бы стаць аўтарам гэтага палатна. Колькі ж у ёй паэзіі, густу, пачуцця. Выдатная карціна «Лёд прайшоў» Архіпава (дасканалае сонца), таксама карціна «Шахцёры» Касаткіна; і вельмі хваляць карціну «Пакарэнне Сібіры» Сурыкава, але ён не надта на мяне ўздзейнічае. Падабаецца Дубаўской. Пасля выставы доўга размаўлялі з Хімонам. Спазнаём тэхніку, але патрэбны яшчэ іншыя арыенціры…