3 August 1982
Uładzimir Karatkievič
Недзе больш за 20℃. Спёка. Цэлы дзень працаваў і давёў свой горад да ХVІІ ст. Вечарам быў дужа чырвоны непрыемны захад. А з другога боку ўзыходзіла крывава-чырвоная поўня, якая зараз пабялела. Заўтра зноў за працу. А зараз трэба класціся.