29 July 1942
Ivan Mielež
Мы абжываемся патрохі, знаёмімся з урачамі i з сёстрамі i між сабой.
Сястра ў нас Эліко, грузінка, маўклівая, сухаватая, трохі дзіўная.
Гаворыць па-руску дрэнна. Фінкель, Сенькін i Брыцін у яе атрымліваюцца так: Фінькін, Сінькін i Брынькін. Жучкоў у яе — Шучкоў.
Хлопцы пасмейваюцца адзін з аднаго.
Быў, рабіў абход доктар Бачылава, наш галоўны лекар, стары, сівы, хударлявы. Таксама малагаваркі.
Наш непасрэдны лекар — Лена Саркісава. Вельмі сур'ёзная i важная маладая жанчына. I вельмі ўважлівая.
Баі ідуць ужо ў раёне Батайска. Значыць, немцы з ходу пераправіліся цераз Дон. Пераправіліся яны, паведамляецца. i ў Цымлянскай. Але там нашы трымаліся колькі часу.
Растоў занялі немцы, а я ўсё ніяк не магу нрызвычаіцца да гэтай думкі. Усё ўспамінаю яго, якім бачыў да ранення, як было ў шпіталі.
Такі горад страцілі! I што з людзьмі яго? Дзе Антонаў, Ася? Усе астатнія?
У раёне Батайска баі вельмі моцныя.