28 July 1942
Ivan Mielež
Мы ў Тбілісі. У вялікім доме, на чатыры паверхі, з доўгімі калідорамі.
Тут была, відаць, школа. Калідоры i пакоі-класы яўна школьныя.
Занялі пад шпіталь, можа быць, часова.
Наша палата, a праўдзівей — клас — на чацвёртым паверсе.
Вокны выходзяць на вуліцу, шырокія, вялікія. У вокнах, удалечыні — голыя, рыжыя горы, а поблізу — дамы, дахі. Побач цікавы будынак, санітарка сказала — серныя лазні.
Палата хутка запаўняецца. Ужо амаль поўная. Толькі адзін ложак вольны. A ўсяго ложкаў — шэсць. Усе раненыя — «ручнікі».
Параненыя ў руку. Ёсць яшчэ двое з «самалётамі». У астатніх рукі на падвязках. Адзін — без рукі.
Толькі што даведаўся: нашы пакінулі Новачаркаск i Растоў! У Цымлянскай баі працягваюцца па зводцы: з пераменным поспехам.