30 July 1982
Uładzimir Karatkievič
Прыехаў Карла Скрыпчанка, і ўсе гэтыя і наступныя дні пайшлі макам. Няма часу ні парабіць, ні пачытаць, увогуле нічога зрабіць.
Праўда, да прыезду пабываў у цёткі, завёз ёй сяго-таго, зрабіў пасля невялічкія пакупкі. А так — пустыя размовы, у якіх я даўно ўжо не адчуваю смаку — і ўсё.