28 September 1941, Ivan Mielež | Wir.by

28 September 1941

Ivan Mielež

Ivan Mielež

Чакалі лейтэнантаў Драбашка i Ткаленка з разведкі. Час вярнуцца, а ix — няма. Паехалі на машыне — i ні слыху ні дыху. Нарэшце вярнуліся шафёр i яго памочнік. Яны расказалі наступнае. Пасля таго як яны выехалі, на ўскраіне Іларыёнаўкі ix аклікнуў нямецкі патруль.

Ён, мабыць, палічыў ix за сваіх. Побач стаяў матацыкл, i спалі немцы.

Вартавы, спакойна падыходзячы, нешта па-нямецку спытаў. Сержант, што ехаў у кузаве, схапіў вінтоўку ў байца i стрэліў. Немец закрычаў i ўпаў. Немцы, што спалі пры ўзбочыне, усхапіліся. Шафёр, лейтэнанты кінуліся бегчы пад стракатню стрэлаў. Шафёр з памочнікам уначы прыбеглі да сваіх, a лейтэнантаў няма. Мусіць, папаліся ў рукі немцаў.