24 студзеня 1896, Фердынанд Рушчыц | Wir.by

24 студзеня 1896

Фердынанд Рушчыц

Фердынанд Рушчыц

А 1-й гадзіне ездзіў з Хімонам вырашаць розныя пытанні адносна балю. На Неўскім па крамах раздавалі афішы. Гэта нас забаўляла. Свежае паветра, язда спарадзілі ў мяне фізічную стомленасць, часам такую прыемную. Увечары ў майстэрні сабралася шмат народу. Ігралі на гітарах. Калмыкоў дэкламаваў і г. д. Шмат смяяліся, але не скажу, што забаўляўся я шчыра. Не люблю шматлюдных сходак, зборышча. Такім чынам, Куінджы не спазнае нас бліжэй. Як жа мне тады добра, калі вяртаюся дахаты; я тут адзін, знаходжу толькі лісты, чытаю.