25 студзеня 1967, Вячаслаў Адамчык | Wir.by

25 студзеня 1967

Вячаслаў Адамчык

Вячаслаў Адамчык

Не прыгадаю, у каго прачытаў – у П. Баброўскага ці І. Зяленскага? Зрэшты у адным са зборнікаў матэрыялаў для статыстыкі і геаграфіі Расіі пра нашу спрадвечную беларускую хваробу – каўтун. У жанчын яна пачынаеца галаўным болем, шумам у вушах, ціскам ложачкаю і асаблівым адчуваннем, якое нагадвае поўзанне па спіне мурашак. Пры каўтуну п'юць дэкокт (адвар) з травы барвінок і абліваюць ім голаў.