23 студзеня 1969, Вячаслаў Адамчык | Wir.by

23 студзеня 1969

Вячаслаў Адамчык

Вячаслаў Адамчык

У бясонную ноч чытаю Пушкіна – яго дзённікі. Як смяяліся з чалавека, як ганьбілі і "высочайшей цензурою", і камер-юнкерствам, і за гэтую ганьбу хацелі яшчэ "умиления и благодарности".