19 студзеня 1895, Фердынанд Рушчыц | Wir.by

19 студзеня 1895

Фердынанд Рушчыц

Фердынанд Рушчыц

Перамаляваў у «Начы» месяц, але Шышкін не зусім задаволены, я вымушаны шмат змяніць, пакуль адгадаў, чаго ён патрабуе. «Ноч» мне так надакучыла, але адступаць не жадаю, бо адчуваю - такая праца мне неабходна.