18 студзеня 1942, Максім Танк | Wir.by

18 студзеня 1942

Максім Танк

Максім Танк

Праслухаў па радыё мітынг беларусаў, які праходзіў у Казані. Разам з М. Машарам і Ц. Крысько наведалі К. Чорнага. Закончыў верш «Вастрыце і куйце зброю». Пачаў яшчэ адзін: «Чуўся гром кананады». Атрымаў адразу два пісьмы ад Любашы і ад М. Камянецкай. Шша, як яна ўратавалася з Друскенікаў. Зараз – у Маскве, але зноў збіраецца ў далёкую дарогу. Няўжо ў варожы тыл, зноў у падполле?