20 студзеня 1942, Іван Мележ | Wir.by

20 студзеня 1942

Іван Мележ

Іван Мележ

Лісічанск. Выгружаемся. Проста з платформ рушым на фронт.

Так сказаў камбат. Апошняя надзея на кароткатэрміновы адпачынак, на лазню ў хлопцаў знікла. Павінен быць начны паход у Серабранку, кіламетраў трыццаць.