24 студзеня 1895, Фердынанд Рушчыц | Wir.by

24 студзеня 1895

Фердынанд Рушчыц

Фердынанд Рушчыц

Студэнты Акадэміі наладзілі канцэрт. У першай частцы аднаактавая опера «Рафаэль» Арэнскага. Дырыжыраваў сам кампазітар. У другой частцы італьянская музыка XVI, XVII і XVIII стагоддзяў. Жывыя карціны: «Начная варта» Рэмбрандта, потым «Побоище» Васняцова, «Майская ноч» Крамскога і «Апафеоз вялікіх людзей». Вечар увогуле з вельмі багатай праграмай.

Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Мінск (або ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю пазнаў бы Мінск, а нашы сучаснікі згубіліся б у горадзе канца ХІХ стагоддзя. У гэтым артыкуле паспрабуем перанесціся ў часе ды ўявіць сабе карціну дарэвалюцыйнага губернскага горада Менска з дапамогай самага моцнага каталізатара ўспамінаў — пахаў.
Кацярына Парыжаская
Чытаць артыкул