14 ліпеня 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

14 ліпеня 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

26 ці 27℃. То сонца, то хмары. Валька паехала ў Вільнюс на цэлы дзень, прыедзе, мабыць, ноччу. Сяджу, чытаю польскі дэтэктыў, спрабую вычытваць [сваё]. З жахам які ўжо дзень разумею, што такое жыццё мне абрыдла, але і мяняць яго на нешта іншае не маю ні ахвоты, ні, што галоўнае, сілы. Па-дурному жыву і не ведаю, куды ісці і куды падацца ад усяго гэтага.