14 July 1982
Uładzimir Karatkievič
26 ці 27℃. То сонца, то хмары. Валька паехала ў Вільнюс на цэлы дзень, прыедзе, мабыць, ноччу. Сяджу, чытаю польскі дэтэктыў, спрабую вычытваць [сваё]. З жахам які ўжо дзень разумею, што такое жыццё мне абрыдла, але і мяняць яго на нешта іншае не маю ні ахвоты, ні, што галоўнае, сілы. Па-дурному жыву і не ведаю, куды ісці і куды падацца ад усяго гэтага.