15 ліпеня 1982
Іван Шамякін
Трапіла ў леснічоўку ў нейкім абшарпаным выглядзе i «Новая зямля». Яе леснікі чыталі калектыўна. Чыталі i любоўна мацюкалі пісьменніка:
— Во змей! Як у нас падгледзеў.
Прыходзілі да высновы, што напісаць так мог толькі ляснік.