13 мая 1982, Уладзімір Караткевіч | Wir.by

13 мая 1982

Уладзімір Караткевіч

Уладзімір Караткевіч

Восем раніцы. +6,5℃. Аж усе шклы запацелі ад розніцы тэмператур. Неба без воблачка, сінюткае. Сёння паеду на рынак, завязу радысу і яшчэ сяго-таго цётцы. Хацеў бы жыць 86 год, але не так, без магчымасці выйсці ў двор, працаваць, чытаць.