12 мая 1982, Іван Мележ | Wir.by

12 мая 1982

Іван Мележ

Іван Мележ

У 16 гадзін — +10℃, а з раніцы было і ўвогуле вельмі холадна. Усю ноч быў страшны дождж з такімі дзікімі, без перапынку, на ўсё неба маланкамі (а па-мойму, лепш навальніцы можа быць толькі навальніца ў моры або ў дзікай паўночнай пушчы), што нават мне было крыху ніякавата. А ўсю першую палову дня проста ліло, а зараз прыціхнула. Я ведаю, нашто гэтыя халады. Акрамя цвіцення чаромхі абавязкова распусціцца адзін з пяцёх, самы ўлюбёны мой дуб па лагойскай дарозе.

Тысячу разоў даруй божа таму высакароднаму чалавеку, які ў гэтым месцы назнарок «вільнуў шашою» — толькі б застаўся цэлы, толькі б рос, гнаў парасткі, выбіваўся, з часам, да неба гэты дуб. Не люблю ацірацца ля начальства, але трэба папрасіць, каб паклалі камень з надпісам: «Мы назнарок абагнулі цябе дарогай. Жыві тысячы год. Пакуль жывеш Ты — будзем жыць Мы».

Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Мінск (або ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю пазнаў бы Мінск, а нашы сучаснікі згубіліся б у горадзе канца ХІХ стагоддзя. У гэтым артыкуле паспрабуем перанесціся ў часе ды ўявіць сабе карціну дарэвалюцыйнага губернскага горада Менска з дапамогай самага моцнага каталізатара ўспамінаў — пахаў.
Кацярына Парыжаская
Чытаць артыкул