15 августа 1982, Владимир Короткевич | Wir.by

15 августа 1982

Владимир Короткевич

Владимир Короткевич

Сонца, але пад вечар хмары часцей і часцей. Ездзіў з Лапцэвічамі за Раўбічы. Там скора вадасховішчам, якое забяспечыць спартсменам грэблю і г. д., а дзяржаўныя дачы стабільнай вадою, будуць загублены адны з самых гожых вёсак і адзін з самых гожых ландшафтаў, якія бачыў. Высеклі і выкарчавалі вербы над рэчкай, а яна крынічная, чысцюткая. І такія сады, новыя і старыя, закінутыя, такія джунглі дзікай мяты, перачнай і простай, так лілавеюць узгоркі ад чабору. Усё пойдзе на дно. І ўжо вылезлі, як паганкі, дачы сына акадэміка Б. (сын той, кажуць, лабатрас, недарасль і хуліган) і іншых. Дачы безабразныя, як прыбіральні з сілікатнай цэглы. І ў галаве адна думка: ці варта было сіх-тых спускаць у Чорнае мора, калі тут робіцца такое. Тыя хаця пастаўлялі зрэдку Львоў Талстых, гэтыя — вырадкаў, дэбілаў і жыццёвую плесню, паразітаў. Проста хоць ты іх сілай, трыццацігадовых, адрывай ад матчынай цыцкі і кіруй будаваць нейкі новы Пецярбург. Ні розуму, ні жадання служыць, ні асэнсавання бацькаўшчыны і работы дзеля яе, а суцэльная п’янка, бабы, дыскатэкі, ананімкі, падкопы, жаданне ўрваць з дзяржавы і іншае. Людзі пустыя, людзі нікому не патрэбныя. І не прадбачыцца ў іхніх душах і сэрцах змен да лепшага.

Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Чым пах дарэвалюцыйны Мінск?
Мінск (або ўсё ж такі Менск?) — горад з дваістай, няўлоўнай сутнасцю, бо яго аблічча пастаянна змяняецца: яго руйнавалі, перабудоўвалі, перадавалі з рук у рукі, ён гаварыў на самых розных мовах. Чалавек з ХІХ стагоддзя, апынуўшыся тут і цяпер, з цяжкасцю пазнаў бы Мінск, а нашы сучаснікі згубіліся б у горадзе канца ХІХ стагоддзя. У гэтым артыкуле паспрабуем перанесціся ў часе ды ўявіць сабе карціну дарэвалюцыйнага губернскага горада Менска з дапамогай самага моцнага каталізатара ўспамінаў — пахаў.
Кацярына Парыжаская
Читать статью