10 июля 1944, Кузьма Чорный | Wir.by

10 июля 1944

Кузьма Чорный

Кузьма Чорный

Сёння рана пайшоў у рэдакцыю. Там пісаў, пакуль нікога не было. Цяпер каля шасці гадзін па паўдні. Сумна, пайсці няма да каго, нашы бадай што ўсе ўжо то ў Гомелі, то ў Менску. Адзіная мая ўцеха ў працы, яна мяне ратавала заўсёды. Калі ўжо заеду ў Менск, тады не будзе смутку. А сёння яшчэ да вечара многа пісаць трэба.