9 июля 1941
Иван Мележ
Зноў са сваімі. Ляцічаў. Абаротаў ужо тут. У Ліціне мы ледзь не трапілі ў лапы немцаў. Меркаванні нашы разышліся, мы паспрачаліся. Час быў крытычны, нашы ўсе пайшлі, нямецкія танкі былі ўжо ля ўскраіны. Мы разышліся ў розныя бакі. I вось зноў сышліся. Жывем ля будынка парткабінета. Справа з забеспячэннем пастаўлена добра. Я гаспадару ў раскошнай бібліятэцы. Праўда, тут ужо «пагаспадарылі» раней: кнігі валяюцца на падлозе, па ix ходзяць; разарваныя карты. Непрыемнае адчуванне — над намі ўвесь час вішчаць нямецкія міны, абстрэльваюць нашы батарэі... Забіты Бягун — даведаўся толькі цяпер. Картушын у шпіталі.