17 августа 1941, Иван Мележ | Wir.by

17 августа 1941

Иван Мележ

Иван Мележ

Страшэнная раніца. Аднекуль нахлынулі абозы, быццам нехта ix дасюль трымаў. Чароды ix цягнуцца па ўсім стэпе. Стэп шырокі, роўны. З'явіліся нямецкія бамбардзіроўшчыкі. Ад ix няма дзе схавацца ў гэтым шырокім, бязлесным стэпе. Думалі: наробяць «кашы». Але яны пралятаюць міма. Справа рвуцца міны. Правыя абозы паварочваюць улева, збіваюць іншыя. Увесь паток паварачвае ўлева. Рушым так.

Раптам міны рвуцца злева. Левыя рады кінуліся ўправа, уперад, паскараючы хаду. Павозкі рыссю ляцяць. Тады зачыняецца апошні выхад. Miнамёты б'юць у цэнтр. Мора абозаў у паніцы кідаецца па крузе. Яно не ведае, што рабіць. Засталося адно, толькі разгубіцца — i вялізная маса абозаў, гармат загінула б. Але камандзір нашага палка загадаў развярнуцца. Першы дывізіён б'е па станцыі. Другі б'е па сялу з вежай. Трэці — таксама, трохі ўперадзе. Мінамёты немцаў змаўкаюць. Кажуць, снарады нашы пахавалі цэлую нямецкую калону. Немцы адышлі. Нам дапамаглі штурмавікі, i мы выйшлі з акружэння, усе ў цэласці, жывымі. A былі хвіліны, калі, можа, ніхто не думаў, што вырвемся.